Анджэй Дуда паабяцаў жорсткі адказ на агрэсіўныя дзеянні рэжыму ў Менску
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паабяцаў жорсткі адказ на агрэсіўныя дзеянні рэжыму ў Менску.

Пра гэта палітык заявіў напярэдадні падчас прэс-канферэнцыі пасля вяртання з Мюнхена, каментуючы польска-беларускія адносіны, паведамляе PAP.
Прэзідэнта спыталі пра закрыццё пагранперахода ў Баброўніках. Ён адказаў: „У нас заўсёды былі сумленныя намеры ў адносінах да Беларусі. Мы не пераследавалі беларускую меншасць у Польшчы”, — адзначыў Дуда.
Паводле яго, менавіта палякі, якія пражываюць у Беларусі, грамадзяне Беларусі, для якіх гэта іх радзіма, падвяргаюцца там пераследу. Ён прыгадаў аб прысудзе Анджэю Пачобуту, адзначыўшы, што Пачобут асуджаны за „жаданне жыць у свабоднай краіне, быць свабодным грамадзянінам свабоднай краіны”.
Таксама Анджэй Дуда падкрэсліў, што польска-беларуская мяжа з’яўляецца мяжой Еўрапейскага звязу і Шэнгенскай зоны. “Сёння мы цвёрда абараняем нашу мяжу. Нас не запалохаць”, – запэўніў польскі лідар.
Array