Пластычны хірург Аляксей Дужы не выйшаў на волю пасля 15-сутачнага арышту
Як паведамляе @belhalat_by, яму дадалі яшчэ 12 сутак. Адваката да доктара па-ранейшаму не дапускаюць.

Па інфармацыі праваабаронцаў, справу Аляксея двойчы разглядалі ў судзе Савецкага раёну Менска. 3 лютага суддзя Аляксандр Воўк прызначыў хірургу 15 сутак арышту, 15 лютага суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла 12 сутак арышту. У абодвух выпадках Дужаму інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Вясна