Ціханоўская сустрэлася з Джорджам Сорасам
Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сярод іншых сустрэлася і з вядомым амерыканскім фінансістам ды мецэнатам Джорджам Сорасам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, а Ціханоўская прапанавала Сорасу аднавіць праграму падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Сорас нагадаў, як яго фонд быў вымушаны выехаць з Беларусі. Па ягоных словах, гэта была першая краіна, з якой выгналі арганізацыю. У час работы ў Беларусі фонд падтрымліваў разнастайныя праекты ў сферы адукацыі, культуры, навукі, СМІ. Таксама фонд падтрымліваў незалежныя медыі і стыпендыі для студэнтаў.
Ціханоўская перадала Сорасу прапановы ад беларускай грамадзянскай супольнасці, СМІ і праваабаронцаў, і прапанавала вярнуць беларускую праграму. Асобна Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на ініцыятывы ў сферы пашырэння беларускай культуры і адукацыі.
На сустрэчы таксама абмеркавалі ініцыятыву з выдачай пашпартоў дэмакратычнай Беларусі, а таксама ўдзел Беларусі ў міжнародных форумах і імпрэзах. У канцы сустрэчы Ціханоўская ўручыла суразмоўцу бел-чырвона-белы «Знак гонару».
Array