Клім Малажавы: Шукалі, каб сказаць, што дарма мы напісалі гімн для Палка Каліноўскага



У Беларусі прадстаўнікі ГУБАЗіКу шукалі ўдзельніка рэгі-гурта “Botanic Project” Кліма Малажавага. Цяпер музыка жыве за межамі радзімы.

Як усё адбывалася, распавядае Клім Малажавы:

– Нядаўна з „губопіка” прыязджалі да мяне, шукалі нас з Кешам. Сказалі, што дарма мы з Кастусём Каліноўскім звязаліся, гімн ім напісалі. Мой кватэраздышчык прыйшоў пасля працы, выпіў крыху каньячку, званок у дзверы, а там – ксіва „губопік”, пяць чувакоў пад два метры, лысыя. Аднолькавыя як з „ларца”. Ён кажа, што нібыта з адной прабіркі вылезлі. Пасядзелі, паглядзелі. Спыталі пра мяне, пра Андрэя.

Цяпер гурт “Botanic Project” жыве ў польскім горадзе Лодзь і ладзіць там вулічныя канцэрты.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя