У Афрыцы выявілі новы вірус, смяротнасць ад якога дасягае 88%
Сусветная арганізацыя аховы здароўя кажа, што ў Афрыцы выявілі новы вірус, смяротнасць ад якога дасягае 88%.
-

Фота: pxhere.com
Яго называюць Марбург. Вірус выклікае ліхаманку, моцныя галаўныя болі, кровазліцці на скуры і слізістых абалонках. Таксама ён паражае ўнутраныя органы. Вірус з’явіўся ў Экватарыяльнай Гвінеі. Ад яго ўжо загінулі 9 чалавек.
Эксперты мяркуюць, што хвароба можа не толькі хутка распаўсюдзіцца па краіне, але і выйсці за яе межы. Навукоўцы не выключаюць, што новы вірус можа перасягнуць каронавірус. На дадзены момант не існуе вакцын і прэпаратаў, каб лячыць захворванне.