Ціханоўская папрасіла Google i YouTube прадухіліць дыскрымінацыю беларускай мовы



Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніцамі Google i Youtube, паведамляе афіцыйны тэлеграм канал лідара дэмакратычных сіл. Удзел у сустрэчы бралі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, віцэ-прэзідэнт па сувязях з урадамі Youtube Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнт Google па публічнай палітыцы і па сувязях з урадамі Анэт Кробер-Рыель.

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падняла пытанні, якія дапамогуць вырашыць праблему беларускай мовы ў прадуктах Google і YouTube:

— дазволіць манетызацыю кантэнту на беларускай мове ў прадуктах Google i YouTube;

— дазволіць рэкламаваць беларускамоўныя відэаролікі на YouTube;

— спыніць злоўжыванні інструментамі рэкламы расійскімі і лукашэнкаўскімі прапагандыстамі;

— забяспечыць доступ да сайтаў і каналаў незалежных медыя, прызнаных рэжымам экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сістэмы і іншыя інструменты Google.

t.me/tsikhanouskaya

Array