Інфармацыйная прадукцыя ex-press.bу прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»



Паведамляецца, што пракурор Барысаўскага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай у інтэрнет-рэсурсе ex-press.bу, экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Паводле ведамства, на названым рэсурсе рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы. У іх змяшчаюцца загадзя ілжывыя звесткі аб Беларусі.

Суд Барысаўскага раёна задаволіў заяву пракурора ў поўным аб’ёме і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння.