Філасофа Мацкевіча перавялі на турэмны рэжым
Філасофу Уладзіміру Мацкевічу ўзмацнілі жорсткасць рэжыму і перавялі з калоніі ў турму №4 у Магілёве, паведамляе прысвечаная яму старонка ў фэйсбуку.

Суд адбыўся 13 лютага на тэрыторыі калоніі №17 у Шклове. Ні адвакат Мацкевіча, ні ягоныя блізкія не змаглі патрапіць на паседжанне.
Уладзімір Мацкевіч атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па артыкулах аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, абразе прэзідэнта і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У студзені яго на тры месяцы перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).