У Кіеве таксама адзначаць Дзень роднай беларускай мовы



У аўторак, 21 лютага, беларусы Кіева таксама адзначаюць Дзень роднай мовы!

Дата: 21 лютага

Час: з 18.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: Культурная платформа 22, Ділова, 22 (м. Олімпійська), Кіеў 

У праграме:
выступ-размова з Алесем Мінавым;
музыка ад Аляксея Шкурапацкага з FRAM;
квіз на тэму беларушчыны;
чытанне вершаў; спевы.

Абяцаюць тую самую атмасферу добрага беларускага кватэрніка.