Беларускае незалежнае кіно ў Берліне



Незалежнае кіно ў Берліне. Беларуская сетка кінавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце, што праходзіць цяпер у межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю, беларускія кароткаметражныя фільмы.

Ініцыятыва далучылася са сваёй праграмай да стэнда Беларускай незалежнай кінаакадэміі пры падтрымцы ў тым ліку Беларускай Рады культуры. Паказалі тры фільмы, сказаў у нашым эфіры каардынатар праекту Леанід Каліценя. Гэта першы беларускі стэнд на такой буйной кінападзеі.

Першы беларускі стэнд беларускага нацыянальнага кіно на кінарынку, і таму трохі рана можа гаварыць на конт уражання, якое зрабілі беларускія фільмы, праекты і беларускія ідэі. Але гэта як першы крок – ён зроблены, фільмы паказаны, і прафесіяналы кінарынку пабачылі, што такое беларускае кіно, хто яго вырабляе, якія ідэі, якая атмасфера і г.д. Першы крок зроблены.

Кароткаметражныя фільмы “Што ў Васі ўнутры” і “Кошка” прадставілі аўтары Віктар Красоўскі і Ната Карнеева. У канцы праграмы паказалі адзін кароткі метр “Зорка, якая ўпала на Раство”. Сёлета ў падзеях Берлінскага міжнароднага кінафестывалю удзельнічае шырокая беларуская дэлегацыя, якая прадстаўляе незалежнае кіно.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя