Аляксей Аўчыннікаў: Наступствы для экалогіі ад вайны вельмі жахлівыя



Беларускі журналіст і экаактывіст Аляксей Аўчыннікаў разам з калегамі з іншых краін зрабілі даследаванне аб наступствах вайны ва Украіне для экалогіі рэгіёна.

Пра даследаванне і людзей, што працавалі над гэтым праектам, распавядае Аляксей Аўчыннікаў:

У гэтай групе сабраліся эксперты-журналісты з розных краін, з усяго свету, і галоўная мэта – гэта даследаваць і распавядаць пра экалагічныя наступствы ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну, якое цягнецца амаль што год, якое мае як рэгіянальныя, так і глабальныя наступствы – экалагічныя, кліматычныя. Гэта такая вялікая тэма з пункту гледжання экалогіі.

На думку Аляксея Аўчыннікава, за год вайны Еўропа сутыкнулася з «тэрарызмам» з боку Расеі:

Можна сказаць, што гэтыя падзеі, якія разгортваюцца за апошні год, тут вялікая праява назіраецца тэрарызму, таму што мы сутыкнуліся з ядзерным тэрорам, мы сутыкнуліся з энергетычным тэрорам, мы сутыкнуліся з кліматычным тэрорам. І таму ўсе гэтыя наступствы паўплывалі даволі жудасна.

Эксперт упэўнены, што калі б ракеты з боку Расеі патрапілі ў Запарожскую АЭС – рэгіён чакала бы яшчэ большая экалагічная катастрофа.

Беларускае Радыё Рацыя

Array