Стала вядома, за што да 6 гадоў калоніі асудзілі лекара са Смаргоні



У Гарадзенскім абласным судзе 13 лютага да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў) асудзілі палітзняволенага лекара-узіста са Смаргоні Яўгена Бужынскага.

Цяпер стала вядома, у чым канкрэтна абвінавацілі лекара-узіста. Падрабязнасці справы раней не былі вядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Як паведаміла Генеральная пракуратура, Бужынскі «ў відэахостынгу YouTube размясціў больш за 100 паведамленняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варажнечы. Забяспечыў іх каментарамі, у якіх заклікаў да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, і мер абмежавальнага характару. Там жа размясціў паведамленні з паклёпніцкай і абразлівай інфармацыяй у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў улады».

Падтрымайце лекара: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Яўген Тадэвушавіч Бужынскі.

Вясна