У Беларусь прыехаў прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія



У Беларусь прыехаў прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Аслан Бжанія. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба Бжанія. Паведамляецца, што бакі „абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва”, а пасля Аслан Бжанія працягне праграму працоўнага візіту ў Маскве.

Нагадаем, Беларусь да гэтага часу не прызнала незалежнасць Абхазіі. За выключэннем Расеі, Сірыі, Венесуэлы, Нікарагуа і Науру усе дзяржавы свету разглядаюць Абхазію і Паўднёвую Асецію як тэрыторыі Грузіі, якія знаходзяцца пад расейскай акупацыяй. У канцы верасня мінулага года Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы ў Сочы з Уладзімірам Пуціным нечакана накіраваўся ў Абхазію, дзе зладзіў сустрэчу з Асланам Бжаніем. Па словах Лукашэнкі, абмяркоўваліся “гандлёва-эканамічныя сувязі”. Тады ўлады Грузіі асудзілі гэты візіт.

Array