Абвешчаныя лаўрэаты літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”



Часопіс “Дзеяслоў” назваў лаўрэатаў прэміі “Залаты апостраф” за публікацыі 2022 года — паведамляе тэлеграм-канал “Суполка беларускіх пісьменнікаў”.

Традыцыйна пераможцы былі вызначаныя ў трох намінацыях: проза, паэзія, дэбют. Сёлета ўганараваныя былі адпаведна: Віктар Казько, Усевалад Сцебурака, Ксенія Фёдарава.

Літаратурная прэмія “Залаты апостраф” заснаваная ў 2003 годзе рэдакцыяй часопіса “Дзеяслоў”, аўтары якога і становяцца намінантамі.