Ігар Капылоў: Павінна быць праграма па падтрымцы беларускай мовы



У Дзень роднай мовы дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Ігар Капылоў даў вялікае інтэрв’ю дзяржаўнай газеце “Звязда”.

У адным з адказаў на пытанні ён адзначыў, што  сёння  ў Беларусі “беларуская мова не запатрабавана ў многіх важных сферах грамадскага жыцця. Думаю, што павінна быць распрацавана дзяржаўная праграма па падтрымцы нацыянальнай мовы. Да распрацоўкі такой праграмы павінны падключыцца вучоныя НАН Беларусі, выкладчыкі ВНУ, школьныя настаўнікі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскасці…”.

Беларускае Радыё Рацыя