Крылатыя выразы пра беларускую мову



21 лютага – Дзень роднай мовы. Значны ўклад у развіццё беларускай літаратурнай мовы на народнай аснове ўнеслі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Альгерд Абуховіч, Францішак Багушэвіч. Янка Лучына, Адам Гурыновіч, Янка Купала, Якуб Колас, Цётка і многія іншыя беларускія літаратары. Памятаеце, як пісаў яшчэ Дунін-Марцінкевіч: “Хоць і мовы замежныя дзяўчына знала, але родную мову сваю шанавала”.

Пра беларускую мову напісаны тысячы паэтычных радкоў, а таксама крылатых выразаў. Некаторыя з іх друкуем на нашым сайце.

*Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Той люд жыве, што свае песні мае (Францішак Багушэвіч).

*Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет (Якуб Колас).

*Магутнае слова, ты, родная слова, са мной ты на яве і ў сне (Янка Купала).

*Роднае слова! Ты тлумачыш усе дзівы свету (Цётка).

 *Трэба заўсёды вывучаць сваю мову. Прыслухоўвацца да народных гутарак (Кузьма Чорны).

*Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў (Уладзімір Караткевіч).

*Неруш ранішні – роднае слова, мне слухаць цябе, пакуль гляджу (Рыгор Барадулін).

*Хто мову сваю ганіць – матчын дар, не прынясе карысці ён народу (Анатоль Грачанікаў).

*Калі слову, то й сэрцу баліць (Еўдакія Лось).

*Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб (Пімен Панчанка).

*Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваім (Максім Танк).

*Ты геніяў свету дарыла, о маці-мова (Васіль Жуковіч).

*Гаварыць па-беларуску – гэта модна,

Мовы маці, кажуць, не забыць.

Для мяне ж гэта не модна, толькі родна –

Гэта так, як піць, як есць, як жыць (Ларыса Геніюш).

*Ацалела і пад наваламі –

Не згарэла ў ліхім агні.

Мова наша – вогнетрывалая,

Быцам брэсцкія камяні (Павел Марціновіч).

*Пакуль верас жыве – жывы пах верасовы –

Мова люду майго, Беларуская Мова! (Сяржук Сокалаў-Воюш).

Беларускае Радыё Рацыя