У Беластоку адбыўся дэкламатарскі конкурс прысвечаны Дню роднай мовы



У Беластоку адбыўся другі дэкламатарскі конкурс, прысвечаны Дню роднай мовы. Арганізатары конкурсу – фонд „Тутака”, згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, кампанія „Будзьма беларусамі!”, беларускі ПЭН-цэнтр і іншыя. На ўдзел было пададзена больш за 80 заявак.

Сваімі ўражаннямі дзеліцца адна з фіналістак:

– Была вельмі добрая, светлая, беларуская атмасфера. Я чытала ўрывак з „Інтэрнэт-дзённіка Барбары Радзівіл” Марыі Мартысевіч. Гэты верш мне вельмі падабаецца, з аднаго боку сваёй нейкай непасрэднасці, а з іншага боку даволі глыбокім пасылам, які ёсць у гэтым вершы.

Фінал конкурсу адбыўся ў Беластоцкім тэатру лялек. Шэраг удзельнікаў з іншых краін свету, якія не смаглі прысутнічаць асабіста, даслалі арганізатарам свае відэа.

Як зазначыў адзін з арганізатараў, Павел Станкевіч, сёлета конкурс сабраў амаль у два разы больш удзельнікаў, чым у мінулым годзе.

Беларускае Радыё Рацыя