„Беларуская мова – сімвал вольнай Беларусі”



Падзеі 2020 года прымусілі беларусаў па-іншаму глядзець на родную мову і пачаць гаварыць на ёй.

Вайна, якую распачала Расея ва Украіне, стала другой падставай для беларусаў, каб таксама пачаць вяртацца да роднай мовы, кажа бібліятэкарка з Беларусі Алена:

Больш людзей сталі паварочвацца да сваёй гісторыі, да сваёй мовы. І гэта адчуваецца.

Беларуская мова з’яўляецца адным з сімвалаў вольнай Беларусі, не чыноўніцкай Беларусі, а сапраўднай.

Паводле нашых суразмоўцаў, беларусы мусяць адчуваць сорам за ўжыванне мовы дзяржавы-агрэсара.

Беларускае Радыё Рацыя