Па ўсім свеце рыхтуюцца акцыі ў падтрымку Украіны
Акцыі да пачатку вайны ва Украіне рыхтуюцца ва ўсім свеце. Украінцы і беларусы за мяжой, якія не падтрымліваюць расейскую агрэсію, – плануюць супольныя дзеянні.
-

Фота: Ukr.Media
У Бразіліі запланаваны шэраг акцый, пра гэта расказвае прадстаўніца народнай амбасады ў Бразіліі Вольга Ермалаева-Франко:
-Наколькі я ведаю, беларусы па ўсёй Бразіліі будуць далучацца да ўкраінскіх акцый, прысвечаных гадавіне пачатку вайны. Яны па ўсёй Бразіліі будуць. У Салвадоры мы таксама будзем рабіць мастацкі перформанс, які будзе прысвячацца Украіне, але беларускую тэму ў сувязі з гэтым таксама будзем падымаць.
24 лютага – гадавіна паўнамаштабнага расейскага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны, якую зараз падтрымлівае грамадзянская супольнасць усяго свету. Расейская прапаганда і чыноўнікі пераконвалі, што Кіеў атрымаецца ўзяць за тры дні, але баявыя дзеянні цягнуцца ужо год.
Беларускае Радыё Рацыя
Array