140 гадоў таму нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч
Беларускі ваенны дзеяч Станіслаў Булак-Балаховіч нарадзіўся 22 лютага 1883 года на мяжы Літвы і Беларусі ў сялянскай сям’і.
Ён прайшоў шмат войнаў. Змагаўся ў I Сусветнай вайне ў войску Расейскай імперыі, потым – у грамадзянскай вайне на баку чырвоных, а затым белых, падтрымліваў БНР. У 1920 годзе ўзяў удзел у абароне Варшавы, а пасля спрабаваў вызваліць Беларусь ад бальшавікоў.
Беларускае Радыё Рацыя
