Краіны Еўразвязу пакуль не дамовіліся наконт санкцый супраць Расеі



Краіны ЕЗ сёння не змаглі дамовіцца адносна новага, дзясятага па ліку пакету санкцый супраць Расейскай Федэрацыі.  Разгляд пытання будзе працягнуты заўтра.

Сёння ж амбасадары краінаў ЕЗ узгаднілі працяг на адзін год санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння. Абмежаванні датычаць візавых забаронаў і замарожвання актываў 195 чалавек і 34 арганізацый, звязаных з Лукашэнкам і ягоным асяроддзем за саўдзел Беларусі ў вайне з Украінай.

Папярэдні, дзявяты пакет санкцыяў супраць Расеі за яе напад на Украіну, быў прыняты летась у снежні, увёў поўную забарону на аперацыі з Усерасейскім банкам развіцця рэгіёнаў і замарозіў актывы яшчэ двух расейскіх банкаў. Акрамя таго, Еўразвяз ініцыяваў прыпыненне на сваёй тэрыторыі трансляцыі расейскіх тэлеканалаў НТВ, «НТВ Мир», «Россия 1», РЕН ТВ і „Первого канала”.

Брусэль таксама пашырыў забарону на экспарт у Расею тавараў і тэхналогіяў, звязаных з авіяцыяй, у тым ліку беспілотнікаў. Уведзена забарона на новыя інвестыцыі ў расейскія энергетычны і горназдабыўны сектары.

Беларускае Радыё Рацыя

Array