Малдова пачала выхад з СНД
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў краіны Ніку Папеску.

«Пачынаем дэнансацыю Малдовай пагадненняў у межах СНД. Нашы дзяржустановы прааналізавалі неабходнасць многіх пагадненняў, падпісаных у СНД, і гэтымі днямі пачынаем працэдуру выхаду з некалькіх дзесяткаў пагадненняў. Мы дапоўнім і апублікуем гэты спіс. Толькі па лініі МУС дэнансуем каля 20 пагадненняў», – сказаў ён, перадае NewsMaker.
Міністр зазначыў, што Кішынёў з’яўляецца ўдзельнікам прыкладна 330 пагадненняў у рамках СНД. Малдова мае намер далучыцца да ЕЗ. Па словах Папеску, удзел краіны ў іншых аб’яднаннях будзе падпарадкаваны мэце еўрапейскай інтэграцыі.
Array