Мінабароны Украіны назвала 10 асноўных перамог за год вайны



Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр падчас брыфінгу прадстаўнікоў Сіл абароны і бяспекі Украіны да гадавіны шырокамаштабнага наступу Расейскай Федэрацыі на Украіну назвала дзесяць асноўных перамог за гэты год.

Сярод іх паспяховая абарона Кіева, Чарнігава, Сум і Харкава ў лютым-красавіку 2022 года;

— масавы супраціў мірнага насельніцтва расейскім акупантам на часова занятых тэрыторыях захопнікам;

— выгнанне акупантаў з Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны і Сумшчыны

— знішчэнне ракетнага крэйсера «Масква», флагмана расейскага Чарнаморскага флоту

— выгнанне акупантаў з вострава Змяіны

— знішчэнне сістэмы лагістыкі расейскіх акупацыйных войскаў

— выгнанне расейскіх акупантаў з Харкаўшчыны і Херсонскай вобласці

— паспяховыя дзеянні ўкраінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны і  стрымліванне расейскага наступу на ўсходзе Украіны.

Array