Канспіралогія ляжыць у аснове практычна любых сюжэтаў дзяржпрапаганды



Канспіралогія ляжыць у аснове практычна любых сюжэтаў дзяржпрапаганды.

Вынікае з даследавання беларускіх сацыёлагаў, якое называецца „Тэорыі змовы ў структуры дзяржаўнай медыйнай прапаганды”. А гэта – першае такога кшталту даследаванне на беларускім матэрыяле. У чым спецыфіка тэматыкі ды пра вынікі гэтага даследавання – распавядае кіраўніца групы экспертаў – доктарка філалагічных навук Ірына Сідорская.

Для аналізу даследавалі выключна інфармацыйныя тэксты, у якіх, напрыклад, факты павінны выразна аддзяляцца ад меркавання. І, на жаль, і ўсе галоўныя беларускія тэлеканалы (Беларусь-1, ОНТ, СТВ), выданне “СБ Беларусь сегодня” выкарыстоўваюць тэорыю змовы. На працягу ўсяго года пэўны працэнт тэкстаў з маніпуліцыяй, з прапагандай утрымліваў і тэорыі змовы.

Даследаванне праводзілася для праекта Media IQ. Гэта праект беларускага Прэс-клуба, які займаецца маніторынгамі медыя ды прапагандуе медыяпісьменнасць. Больш пра гэта даследаванне сёння ў праграме «Месца для прэсы» у нашым эфіры а 21.30 паводле беларускага часу, 19.30 паводле польскага.

Беларускае Радыё Рацыя