Павел Слюнькін: У гэтым гадзе вайна ва Украіне не скончыцца
Большасць экспертаў прагназуюць, што вайна ва Украіне не скончыцца ў 2023 годзе: завяршальную фазу баявых дзеянняў можна чакаць толькі ў 2024 годзе.

Фактары, якія ўплываюць на заканчэнне вайны, пералічыў аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах, экс-дыпламат Павел Слюнькін:
– Гэта так і будзе захоўвацца. Пытанне на якім узроўні, будзе падтрымка ўкраінскай арміі памяншацца ці яна павялічыцца, новымі тыпамі зброі, колькасна і якая яна будзе. Таксама макраэканамічная падтрымка, ці будзе яна, ці будзе стомлена ўкраінскае грамадства, наколькі эканамічна дорага будзе каштаваць, наколькі паспяховымі будуць дзеянні па дэакупацыі тэрыторыі Украіны.
Паводле Паўла Слюнькіна, асноўнае пытанне вайны паўстае ў тэмпах дэакупацыі ўкраінскай тэрыторыі ад расейскай прыстутнасці. Калі гэта здарыцца занадта хутка, Расея можа выкарыстаць гэта для эскалацыі вайны праз шантаж ядзернай зброяй.
Беларускае Радыё Рацыя
Array