У Беластоку пройдзе чарговы мастацкі аўкцыён



Падляшскі аўкцыённы дом і галерэя „Marchand” рыхтуюцца да чарговага мастацкага аўкцыёну. Падабраныя карціны, выдадзены каталог, а ў галерэі адкрылі перадаўкцыённую выставу.

Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:

Добрыя рэчы робяцца паволі, ствараюцца паволі, бо трэба, каб былі ўключаныя свядомасць і эмоцыі. Я ўжо лепш арыентуюся ў тым, што ствараюць людзі, як ствараюць, а таксама заахвочваю да працы мастакоў. Больш разглядаюся, больш даведваюся, і гэты ўзровень магчыма трохі расце. Для мяне важна, каб гэтая прапанова была цікавай і калі параўноўваю, то яна не саступае прапановам іншых аўкцыённых дамоў.

З кожным новым аўкцыёнам у ім прымае ўдзел усё больш беларускіх мастакоў. Гэтым разам свае карціны прадставілі: Алег Кабзар, Генадзь Піцко, Андрэй Філіповіч і Тацяна Козік. Аўкцыён адбудзецца 9 сакавіка, і будзе праходзіць у самой галерэі „Marchand”. Пачатак а 19-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя