Лукашэнка на наступным тыдні наведае Кітай



Лукашэнка на наступным тыдні наведае Кітай. Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведамляе, што візіт запланаваны на 28 лютага − 2 сакавіка.

У праграме візыту анансаваныя перамовы Лукашэнкі і старшыні Кітая  Сі Цзіньпіня, шэраг сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі Кітая, кіраўніцтвам кітайскіх карпарацый.

«У цэнтры ўвагі будуць пытанні разьвіцьця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных маштабных праектаў, узаемадзеянне ў палітычнай сферы, рэагаванне на найбольш вострыя выклікі ў сучаснай міжнароднай абстаноўцы», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Па выніках перамоваў чакаецца падпісанне вялікага пакету дакументаў па развіцці адносінаў у ключавых сферах.

У сакавіку таксама чакаецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Іран.

Array