У Гародні затрымалі Ірыну Савашынскую



23 лютага ў Гародні затрымалі 36-гадовую маці дваіх непаўнагадовых дзяцей Ірыну Савашынскую. За ёй сачылі і затрымалі каля крамы.

Дома ў яе правялі ператрус, паведамляе „Гарадзенская праваабарона”.

Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Цяпер яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гародні.