Грошы для Аляксандра Івуліна сабралі менш чым за суткі
Грошы для журналіста Аляксандра Івуліна сабралі менш чым за суткі. Неабходныя 3100 еўра для яго сабралі ўсяго за 19 гадзін на сайце BYSOL.
-

Фота: t.me/tribuna_by
Грошы пойдуць на набыццё тэлефона і ноўтбука, а таксама на медыцынскае абследаванне.
У 19:00 сёння Аляксандр Івулін правядзе свой першы пасля вызвалення стрым на ютуб-канале «ЧестнОК».
Нагадаем, што Аляксандра Івуліна вызвалілі 17 лютага сёлета. Ён адразу пакінуў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя