Польская пракуратура збірае доказы ваенных злачынстваў Расеі



Генеральны пракурор і міністар юстыцыі Польшчы Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro ) паведаміў, што польская пракуратура апытала больш за паўтары тысячы  сведкаў расейскіх ваенных злачынстваў ва Украіне і сабрала мноства доказаў, у тым ліку фільмы і фота.

Паводле нацыянальнага пракурора Дарыюша Барскага (Dariusz Barski), з гэтымі матэрыяламі ўжо азнаёмлены Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Польскае расследаванне нападу Расеі на Украіну распачалі летась 28 лютага. У канцы сакавіка мінулага года была створана сумесная следчая група Украіны, Літвы і Польшчы. Пазней да каманды далучыліся Эстонія, Латвія, Славаччына, Румынія і Міжнародны крымінальны суд.

Польскія следчыя збіраюць доказы расейскіх ваенных злачынстваў, збіраючы паказанні сьведкаў пераважна ў Польшчы. Некаторыя мерапрыемствы праводзяцца і ва Украіне. Сабраныя доказы будуць выкарыстоўвацца для прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынстве як украінскім правасуддзем, так і Міжнародным крымінальным судом.

Array