У беластоцкім тэатры «Лялькі» адкрылася выстава мастачкі Бернарды Нікітаровіч
Пра выяўленчае мастацтва. У беластоцкім тэатры «Лялькі» адкрылася выстава беластоцкай мастачкі Бернарды Нікітаровіч.

У экспазіцыі выключна партрэты. «Я люблю маляваць гісторыю чалавека», – кажа Бернарда.
– Беручы пад увагу тое месца, дзе праходзіць выстава, то я вельмі задаволена, што гэта адбываецца ў тэатры «Лялькі». Тут праходзяць вельмі добрыя спектаклі, шмат людзей бывае. Таму шмат людзей убачаць гэтыя карціны. Я калісьці казала, што я люблю маляваць гісторыю чалавека.
РР: А на вашых карцінах – рэальныя людзі?
– Часам рэальныя. Як, напрыклад, Кора – наша спявачка, выдатная асоба ў музычным свеце.
Бернарда Нікітаровіч – педагог, мастачка і падарожніца. Актыўна выстаўляецца ў Беластоку. Летась у яе былі выставы ў галерэі Marshand і на культурніцкай пляцоўцы Nie Teatr.







Беларускае Радыё Рацыя