Калектыў „Хутар” адзначыў 20-гадовы юбілей



Гарадоцкі калектыў „Хутар” адсвяткаваў свой 20-гадовы юбілей. Урачыстыя святкаванні прайшлі ў гмінным цэнтры культуры. Войт Вяслаў Кулеша, улады гміны, дырэктары асяродкаў культуры, сябры – усе віншавалі з юбілеям. У поўнай залі прагучалі песні ў выкананні гурта „Хутар”.

Яго мастацкі кіраўнік падзякаваў усім, у каго ў душы грае беларуская музыка:

Дзякуй вам, што прыйшлі і так цудоўна павіншавалі нас. Дзякуй Дому культуры, войту, усім!

Юбілейная кружэлка калектыва „Хутар” выйшла дзякуючы Грышы Карповічу і Радэку Кулешы. Яе можна набыць у Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку.

Калектыў „Хутар” на працягу сваёй дваццацігадовай дзейнасці ўжо стаў брэндам беларускай нацыянальнай меншасці не толькі ў родным Гарадку, але і ва ўсёй Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя