Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманні ў Мачулішчах
У Мачулішчах затрымалі Крысціну Максіменку. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Па звестках праваабаронцаў, дзяўчыну затрымалі 26 лютага. Яе месцазнаходжанне невядома.
Прычына затрымання ўдакладняецца. Напярэдадні на аэрадроме ў Мачулішчах невядомыя з дапамогай Дронаў атакавалі расейскі самалёт-наводчык. Адказнасць за атаку ўзялі на сябе беларускія партызаны.