Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Фаніпалі



Увечары 26 лютага ў Фаніпалі, які знаходзіцца за 30 км ад Мачулішчаў, прайшлі затрыманні, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі, на затрыманых складаюць адміністрацыйныя пратаколы нібыта за „непадпарадкаванне”, чакаюцца суды.

Нагадаем, ініцыятыва BYPOL паведаміла аб нападзе дронаў на расейскі самалёт А-50 з сістэмай далёкага радыёлакацыйнага выяўлення на аэрадроме «Мачулішчы» 26 лютага. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Беларусь абвергла інфармацыю аб нападзе. Улады Беларусі пакуль не каментавалі сітуацыю публічна.