30 гадоў плакату з Данчыкам



Адным з папулярных спевакоў у 1990-х гадах у Беларусі быў Данчык (Багдан Андрусішын).

Да сённяшніх дзён ў яго выкананні беларусы слухаюць песні “Беларусачка”, “Мы адной табе належым”, “Я ад вас далёка” і іншыя. У Менску ў тыя 1990-я гады быў створаны нават фанклуб аматараў творчасці Данчыка. 30 гадоў таму па заказе клуба выпусцілі вось такі плакат з Данчыкам. Плакат афармляў мастак Мікола Цудзік, рэдагаваў – Зміцер Марчук, а фундатарам выдання была ПМП “Акваэкатэхніка”.

Плакат выйшаў накладам 5 тысяч асобнікаў. Цікавы быў час для Беларусі, натхнёны і з надзеяй на светлую будучыню.

Беларускае Радыё Рацыя