Купалаўцы граюць спектакль «Дзяды» ў Любліне



3, 4 і 5 сакавіка Купалаўцы граюць у Любліне спектакль «Дзяды» паводле Адама Міцкевіча.

Дата: 3, 4 і 5 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Centrum Kultury w Lublinie, Krakowskie Przedmieście 19, Люблін.

Не прапусціце, прыходзьце ды прыязджайце на беларускія «Дзяды», якія, дзякуючы перакладу Сержа Мінскевіча, вяртаюцца да мовы, на якой іх мог пачуць Міцкевіч. Гэтая пастаноўка «Дзядоў» — трэцяя ў драматычным тэатры і чацвёртая ў цэлым пастаноўка шэдэўра Міцкевіча беларускім тэатрам.

Квіткі коштам ад 50 злотых можна набыць па спасылцы.