Яшчэ аднаго беларуса затрымалі пасля вяртання з-за мяжы
Праваабаронцы “Вясны” паведамілі пра яшчэ адзін выпадак затрымання грамадзяніна Беларусі пасля вяртання з-за мяжы.

Па іх інфармацыі, 32-гадовы Максім Сташулёнак быў затрыманы ў пачатку лютага.
Ён знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. Яму інкрымінуецца арт. 342 КК („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”).
Падтрымаць: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Максім Валер’евіч Сташулёнак.