Андрэй Кушняроў: Беларускія добраахвотнікі ва Украіне – патэнцыйная палітычныя эліта Новай Беларусі
Месяц люты ўжо 34 гады запар нагадвае пра падзею вываду савецкіх войскаў з Афганістану ў 1989 годзе. На той вайне па афіцыйных дадзеных было забіта 789 чалавек з 15 тысяч вайскоўцаў-беларусаў. Большасць ветэранаў вайны ў Афганістане аб’ядналіся ў прадзяржаўны аднайменны Беларускі саюз, які зараз займаецца «патрыятычным выхаваннем» моладзі Беларусі на фоне вайны ва Украіне.

Вольга Сямашка пагутырала з ваенным экспертам, сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэем Кушняровым пра тое, чаму ветэраны Афганістана так і не сталі ў апазіцыю да рэжыму Лукашэнкі, ці маецца зараз у Палку Каліноўскага асоба, якая зможа стаць Прэзідэнтам Беларусі ў будучым, а таксама, да якога ўроку пасля Афганскай вайны і вайны ва Украіне ды рэгіёне можа рыхтавацца Беларусь.
РР: На ваш пункт гледжання, якая роля ветэранаў у любой краіне і чаму гэтыя людзі больш скіроўваюцца да дзяржавы, а не ствараюць, напрыклад, апазіцыю? Чаму ў Беларусі няма апазіцыйнага таго ж Саюза аўганцаў, напрыклад?
Андрэй Кушняровіч: Перадусім праблема з рэгістрацыяй. За некаторыя дробныя рэчы ў нас можна трапіць на суткі ці ў турму. А да арганізацыі былых вайскоўцаў, якія звыкліся да субардынацыі і добра валодаюць зброяй, да яе будзе асаблівая ўвага ў боку ўлады ў любой краіне. А тым больш у аўтарытарнай краіне. Штосьці такое зарэгістраваць у Беларусі апазіцыйнай скіраванасці было б вельмі-вельмі складана нават да 2020 года. Другі момант, вывад войскаў з Афганістана закончыўся яшчэ ў савецкі час. У Савецкім Саюзе зарэгістраваць апазіцыйную арганізацыю ветэранаў было таксама нерэальна. На час атрымання Беларуссю незалежнасці большая частка ветэранаў ужо аб’ядналася ў нейкія арганізацыі. Прайшло даволі шмат гадоў – усё было ўжо створана.
РР: І таму ў нас у Беларусі няма такіх значных апазіцыянераў, хто прайшоў Афган?
Андрэй Кушняровіч: Ну так. Узрост людзей, якія прайшлі Афган, дастаткова вялікі. Ды й закончылі яны гэтую вайну ў час Савецкага Саюза. У нас у прынцые няшмат яркіх апазіцыйных асоб, якія былі б у такім узросце.

РР: Я, напрыклад, праглядаю біяграфію таго ж Юрыя Захаранкі, шукаю ў яго афганскі след, але не знаходжу. Калі правесці паралелі з той жа Расеяй, дзе быў генерал Лебедзь, які прайшоў і Афганістан і Чачэнскую вайну. Генерал Лебедзь ствараў адмысловую канкурэнцыю прэзідэнту, палітычным сілам. І нават ягоная смерць была міфічным чынам асветленая. На вашую думку, ці мог пасля Афганістану з’явіцца такі генерал, які мог бы стварыць палітычную канкурэнцыю таму ж Лукашэнку?
Андрэй Кушняровіч: Сітуацыя з Лебедзем моцна адрозніваецца тым, што Расея пасля Афгану ўдзельнічала ў іншых ваенных канфліктах. Тая ж самая Чачэнская вайна. Лебедзя не мае сэнсу разглядаць як непасрэдна афганскага ветэрана. Ён ветэран яшчэ розных іншых канфліктаў. Ён працягваў быў дзеючым генералам. Пасля Чачэнскай вайны Лебедзь быў больш актуален. У 90-х Афганская вайна была ўжо менш актуальная. Прайшоў ужо даволі вялікі прамежак часу.
Цалкам размова:
З „Госцем Рацыі» – ваенным экспертам, сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэем Кушняровым камунікавала Вольга Сямашка.