Душак прызнаны лепшым абаронцам лютага ў КХЛ



Камісія па вызначэнні найлепшых хакеістаў чэмпіянату КХЛ вызначыла найлепшых гульцоў лютага. У прыватнасці, менскі дынамавец Джозэф Душак прызнаны лепшым абаронцам месяца,
 — на яго рахунку 11 (3+8) ачкоў у 10 матчах.

Яго шайба ў брамку „Віцязя”  стала пераможнай 2:1. Менскае „Дынама” тым часам рыхтуецца да плэй-оф з піцерскім СКА. У размяшчэнне „зуброў” прыбылі Цімафей Каўгарэня з „Дынама-Шынніка” і Сяргей Кузняцоў са жлобінскага „Металурга”, паведамляе прэс-служба „Дынама”.

На рахунку Каўгарэні ў гэтым сезоне 4 матчы ў КХЛ і 1 (0+1) набранае ачко. У МХЛ Цімафей правёў 37 гульняў з 22 (11+11) баламі. Кузняцоў выходзіў на лёд у 6 матчах КХЛ, а ў экстралізе запісаў у актыў 30 (18+12) ачкоў за 34 гульні.

Гатоўка выйшла ў фінале кваліфікацыйнага турніру ў Астане

Беларуска Юлія Гатоўка (274-й нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў фінал кваліфікацыі турніру ў Астане з прызавым 40 тысяч даляраў. Беларуска саступіла расіянцы Юліі Аўдзеевай  — 6:7 (2:7), 7:6 (7:4), 3:6.

Левандоўскі – толькі 12-ы. Вынікі галасавання за лепшага гульца года па версіі ФІФА

Нападнік „ПСЖ” Ліянэль Месі апярэдзіў свайго аднаклубніка Кіліяна Мбапэ на восем балаў у галасаванні ФІФА за лепшага гульца года. З 52 баламі аргенцінец стаў першым у апытанні. У француза 44 балы. Тройку лідэраў замкнуў яшчэ адзін француз Карым Бензема – 34.
Польскі нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі напраў 7 балаў і заняў 12-е месца.

На матчы чэмпіянату Украіны могуць дапусціць заўзятараў

Не выключана, што матчы вясновай часткі чэмпіянату Украіны па футболе, які аднаўляецца на гэтым тыдні пасля зімовай паўзы, будуць праходзіць у прысутнасці заўзятараў на трыбунах.
Па ініцыятыве і па просьбе клубаў УАФ зараз вядзе дыялог з Міністэрствам моладзі і спорту Украіны і абласнымі ваеннымі адміністрацыямі па рэалізацыі магчымасці абмежаванага допуску заўзятараў на трыбуны. У першую чаргу гэта могуць быць воіны, якія атрымалі раненні і маюць патрэбу ў сацыяльнай рэабілітацыі. Але не толькі яны.

Працуюць тэатры, кіназалы і канцэртныя залы. Чаму абмежаваную колькасць гледачоў (з выразным захаваннем адпаведнага пратакола бяспекі) не можа праглядаць футбольны матч?, – напісаў прэзідэнт УАФ Андрэй Павелка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Беларускае Радыё Рацыя