Аксану Зарэцкую і Багдана Караўца пачнуць судзіць 10 сакавіка
Экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую пачнуць судзіць 10 сакавіка.

Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. Яна мае дваіх дзяцей.
Яе будуць судзіць разам з палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат» Багданам Караўцом.

Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс над Аксанай і Багданам распачнецца 10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Справу будзе разглядаць суддзя Кацярына Мурашка.
Падтрымайце палітзняволеных грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец.
Вясна