Пачынаецца завочны суд над Валерыем Цапкалам
Менскі гарадскі суд у парадку спецыяльнага вядзення пачынае разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі 2020 года – Валерыя Цапкалы.

Працэс праходзіць завочна, бо падсудны знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Валерый Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь.
Справу супраць яго вядзе Сяргей Епіхаў.
Цапкалу інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч. 2 арт. 424, ч. 3 арт. 430, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 361-1, ч. 2 арт. 361-2, ч. 2 арт. 367, арт. 188, арт. 369-1, ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 368, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 123.
Валерый Цапкала — былы дыпламат, пасол Беларусі ў ЗША і першы намеснік міністра замежных спраў, ініцыятар і першы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій.