Пачынаецца суд па справе падрыву міліцэйскай машыны
Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 году недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Менска. Пазней СК паведаміў пра затрыманне 45-гадовага мінчука, які нібыта меў дачыненне да падрыву аўто, а таксама да пашкоджання «Табакеркі» і ўрны для смецця на Старавіленскім тракце.

Працэс распачынаецца ў судзе Цэнтральнага раёну Менска. На лаве падсудных Максім Селязнёў і Дзмітрый Марцінкевіч. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Карсюк.
Селязнёў менчук. Мае вышэйшую адукацыю. Мужчына ў разводзе. Калісьці ён працаваў ахоўнікам, пасля будаўніком. Потым адкрыў ІП — ставіў помнікі на могілках. Апошні час быў беспрацоўным.
Селязнёў жыў побач з Цэнтральным РУУСам — каля таго самага, дзе падарвалі аўто.
Максіму і Дзмітрыю інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
• ч. 2 і ч. 4 арт. 295 КК — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
• ч. 1 і ч. 2 арт. 289 КК — акт тэрарызму;
• ч. 1 арт. 406 КК — неданясенне аб злачынстве.
Вясна