FIDH: «Абвінавачванні ў бок Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і яго калегаў з „Вясны” грунтуюцца на хлусні»
Трое кіраўнікоў беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» знаходзяцца ў зняволенні па фіктыўнай справе, ім пагражае ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Суд Ленінскага раёна г. Менска вынесе вердыкт па іх справе 3 сакавіка 2023 года.

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) тлумачыць, чаму абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча з’яўляюцца сфабрыкаванымі.
«На ўсіх узроўнях: ад следчых органаў да судовай сістэмы — урадавыя чыноўнікі выконваюць палітычную замову пасадзіць Алеся Бяляцкага і ягоных калегаў за краты проста за тое, што яны займаліся сваёй праваабарончай дзейнасцю».
Вясна