Ганна Вішняк: Прычынай ад’езду сталі сур’ёзныя праблемы са здароўем



З Беларусі ў Польшчу з’ехала былая палітзняволеная Ганна Вішняк. Яна вызваліся з-за кратаў у сувязі з заканчэннем тэрміна пакарання па крымінальнай палітычна матываванай справе.

„Прычынай ад’езду сталі сур’ёзныя праблемы са здароўем, а таксама верагоднае завядзенне чарговай крымінальнай справы”, – распавяла суразмоўца:

– На дадзены момант я займаюся афармленнем дакументаў, легалізацыяй у Польшчы. Пакуль мне яшчэ патрэбны пашпарт, але я буду падавацца на міжнародную абарону.

Палітвязень Ганна Вішняк вядомая як валанцёрка тэлеграм-канала „Кіроўцы-97”. Была асуджаная па артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Беларускае Радыё Рацыя