З Беларусі на Данбас адправілі яшчэ 2 эшалоны з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай
Тысячы расейскіх салдат, якія ідуць на вайну супраць Украіны, навучаюцца на аэрадромах і палігонах Беларусі. 28 лютага і 1 сакавіка са станцыі Слонім у кірунку Данецкай вобласці Украіны адправіліся яшчэ 2 эшалоны з тэхнікай і навучаным кантынгентам Узброеных сіл Расеі, паведаміў тэлеграм-канал чыгуначнікаў.
-

Фота: u-f.ru
Першы цягнік выправіўся 28 лютага ў Растоўскую вобласць, а далей лакаматывамі будзе адпраўлены на станцыю ў акупаваны Расеяй Ілавайск (Данецкая вобласьць Украіны).
Другі эшалон быў адпраўлены 1 сакавіка таксама ў Растоўскую вобласць, а потым таксама ў Данецкую вобласць Украіны.
Улады ў Менску адмаўляюць удзел арміі ў баявых дзеяннях на баку Расеі, у той жа час тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней актыўна выкарыстоўвалася расейскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.
Array