Яўген Вапа: Прысуд Алесю Бяляцкаму – гэта змаганне дыктатуры за выжыванне



У судзе Ленінскага раёну Менску 3 сакавіка абвесцілі прысуды праваабаронцам «Вясны». Суддзя Марына Запаснік прызначыла «вясноўцам» наступныя тэрміны:

-старшыні «Вясны» і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму – 10 гадоў калоніі;

-намесніку старшыні «Вясны» Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў калоніі;

-каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу – 7 гадоў калоніі;

-праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву – 8 гадоў калоніі завочна.

“Гэта ёсць змаганне за выжыванне дыктатуры”, – каментуе прысуд старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя – Яўген Вапа:

-Прысуд Алесю Бяляцкаму – гэта чарговы прысуд дыктатуры ў змаганні з беларусамі. Абвешчаны яму прысуд – гэта прысуд, які маюць іншыя людзі, іншыя героі грамадзянскага супраціву дыктатуры. Мы маем прысуды па 10, 12, 15, 18, 20 гадоў! Гэта змаганне дыктатуры за выжыванне. І гэта змаганне, каб спацыфікаваць беларускую Беларусь у імя ўваходу і поўнага падпарадкавання Беларусі Расеі. Каб зрабіць яе абсалютным плацдармам для ваеннай і геапалітычнай мілітарнай агрэсіі Расеі.

Тэлеграм-канал «BELTA» апублікаваў відэа з прысуду, на якім бачна залу, запоўненую, верагодна, курсантамі Акадэміі МУС – заўважае “Белсат”. Раней такая практыка была распаўсюджанай на адкрытых палітычных працэсах, паведамляюць праваабаронцы. Гэта робіцца, каб у залу не маглі патрапіць людзі, якія прыйшлі падтрымаць палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array