Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі „Аўтар мае рацыю заўжды” у Беластоку



Музыка, паэт і даследчык Віктар Сямашка прэзентаваў у Беластоку сваю новую кнігу „Аўтар мае рацыю заўжды”.

Падчас сустрэчы аўтар дэкламаваў свае тэксты ў суправаджэнні фартэпіяна, а таксама флейты. Кніга рыхтавалася больш за 10 гадоў, вершы паўставалі ў Беларусі, але шмат у чым яна звязаная ўжо з Беластокам:

– Яна выдадзеная тут, над вёрсткай і дызайнам працаваў Юрка Асеннік. Ну і галоўнае, што рэдактура ўсіх гэтых тэкстаў адбывалася з 2015 году тут, самыя тэксты былі напісаныя яшчэ раней.

Кнігу Віктара Сямашкі «Аўтар мае рацыю заўжды» надалей можна набыць, у тым ліку ў аўтара або праз фонд «Камунікат» ды ў некаторых іншых месцах.

Беларускае Радыё Рацыя