Адвакат Дзмітрый Лаеўскі, які абараняў Бяляцкага ў 2011 годзе, пра прысуд



Адвакат Дзмітрый Лаеўскі, які абараняў Бяляцкага ў 2011 годзе, напісаў вялікі допіс з нагоды сённяшняга прысуду праваабаронцам.

«…Што гэты прысуд значыць для кожнага з жыхароў Беларусі?

Ён дакладна паказвае шанцы на справядлівасць. І дэманструе ступень безабароннасці асобы. Бо калі можна прыдумаць гісторыю і па ёй праз крымінальны працэс адправіць у турму лаўрэата Нобелеўскай прэміі, то гэта значыць, што такім чынам могуць пазбавіць волі любога.

Невінаватасць і не здзяйсненне злачынных дзеянняў тады ні для каго не з’яўляецца гарантыяй бяспекі, захавання свабоды, бізнэсу, працы, маёмасці. Ніякімі прававымі сродкамі не зможа абараніцца ніхто — ні ўладальнік кампаніі, ні працоўны завода. І гэта, безумоўна, будзе ствараць напружанне ў грамадстве.

Я нядаўна ў чарговы раз чуў ад кагосьці, што „ў сістэме яшчэ застаецца шмат добрых людзей”. Так і ёсць. Вось вам чарговы доказ — дзясятка праваабаронцу за дапамогу пацярпелым».