Адваката Міхаіла Макарава асудзілі да года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту



У судзе Ленінскага раёна Менска 3 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) да аднаго года калоніі асудзілі палітзняволенага адваката Міхаіла Макарава. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў Менску. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна, паведамляе „Вясна”.

Міхаіла затрымалі з жонкай і яшчэ адной адвакатакай Анастасія Сагановіч 13 верасня 2022 года. Тады затрыманне адваката сілавікі звязвалі з абаронай палітзняволеных актывістаў анархічнага руху. Ён абараняў палітзняволенага Мікіту Дранца па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння».

Адразу адваката асудзілі на 15 сутак па арт. 19.11 КаАП. Пасля гэтага яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 КК і перавялі ў СІЗА.