Палітвязня Іллю Шапаткоўскага будуць судзіць 15 сакавіка



Палітвязня Іллю Шапаткоўскага, які ўтрымліваецца ў СІЗА больш за 2,5 гады, пачнуць судзіць 15 сакавіка.

Яму інкрымінавана ч.1 арт.357 КК (іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам).

Паводле ўладаў, «абвінавачаны адказваў за дэструктыўную інфармацыйную павестку, размяшчаючы медыяматэрыялы, накіраваныя выключна на нанясенне шкоды рэпутацыі дзяржаўных органаў, праваахоўнага блока і прадстаўнікоў улады. Мэта — закласці зерне сацыяльна-палітычнага супрацьстаяння ў грамадстве.

Ён актыўна падзяляў ідэі злачынных фармаванняў і спрыяў ім у дасягненні азначаных мэтаў шляхам забеспячэння інфармацыйнага суправаджэння, культываваў і прапагандаваў у грамадстве пратэсныя настроі».

Справу пачнуць разглядаць у Менгарсудзе. Суддзя – Наталля Бугук, паведамляе ПЦ Вясна.

Беларускае Радыё Рацыя